Крываносаў рыхтуецца выступіць на Еўрабачанні? Сатырычнае шоу


«Хай так TV» зазірнуў у алімпійскую вёску, дзе самотна нудзяцца беларускія спартоўцы. Высветлілася, што іх ахапіла шпіёнаманія, якая сапсавала ім Дзень святога Валянціна.

Мы таксама даведаліся, як рыхтуецца Беларусь да Дня закаханых. Які падарунак атрымаў вядомы прапагандыст з дзяржканалу? Чым кончыўся службовы раман у выканкаме? Якую традыцыю вырашыў адрадзіць Лукашэнка?

А Аляксей Маліноўскі з «Нафтану» распавёў нам пра страйк на гэтым заводзе і аб правілах, што пануюць у ягоным родным гарадку.

  • Спартоўцы прынялі журналістку за агента МІ-6
  • Дазволілі гнаць самагон. Калі дазволяць выкінуць Дзеда на сметніцу?
  • Дзень святога Валянціна ў прапагандыста
  • Уладзімір Пярцоў: незалежнасць заваяваная крывёй!
  • «З цынізмам я задумаю пікет…»: у выканкам прынеслі нацыянальную сімволіку!
  • Як засунуць у адну гульню ўсю гісторыю Беларусі
  • Інтэрв’ю Аляксея Маліноўскага
  • Андрэй Крываносаў рыхтуецца да Еўрабачання?
Мaю прaвa
Адважны нафтанавец кінуў выклік рэжыму Лукашэнкі
2021.12.10 19:05

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.