Не віталася з працаўнікамі СІЗА – змясцілі ў карцар на 17 дзён


Медык Вольга Паўлава далучылася да перадвыбарчай кампаніі Сяргея Ціханоўскага ў траўні мінулага года. Каб цалкам прысвяціць сябе гэтай падпісной кампаніі, Вользе давялося звольніцца.

Відэа з YouTube-каналу «Революция сознания», у якім Вольга заклікае прадстаўнікоў сілавых структураў бараніць Канстытуцыйныя правы народу, абляцела беларускае сеціва. Увечары 9 жніўня жанчына была ў ваколіцах праспекту Машэрава ў Менску.

Мaю прaвa
Былога міліцыянта забралі на Акрэсціна
2020.09.25 20:05

Цяпер яна за кратамі, таму здымачная група «Маю права» сустрэлася з бацькам Вольгі Паўлавай, спадаром Аляксандрам.

«Паколькі яна доктарка, яна набыла пакет першай медычнай дапамогі: бінты, ёд, стрэптацыд, – кажа Аляксандр Паўлаў. – І калі была каманда АМАПу на затрыманне, яна першаю ўзняла рукі ўгару, яна была першаю ў ланцугу. Усе пачалі адбягаць, а яна папросту ўзняла рукі, што яна бяззбройная».

У тую ноч Вольгу Паўлаву схапілі сілавікі. Пяць дзён яна правяла за кратамі, нягледзячы на тое, што мае няпоўнагадовага сына. Аднак затрыманне стала для яе не апошнім. Наступным разам яе затрымалі ў верасні, трэці раз – 1 лістапада, калі мірны марш ішоў у Курапаты.

«Яе асудзілі паводле артыкулу 23.34, і за гэты ж марш ёй далі артыкул 342, частка 1 Крымінальнага кодэксу», – кажа спадар Аляксандр.

Мaю прaвa
Пенсіянерку падазраюць у тэрарызме
2021.01.22 19:05

Але тады Вольгу адпусцілі дахаты. Пасля гібелі Рамана Бандарэнкі яна запісала відэазварот.

«Я, Паўлава Вольга Аляксандраўна, вайсковаабавязаная, вайсковы білет 0203092, патрабую ануляваць уліковы запіс і зняць з мяне гэтае абавязальніцтва, бо я лічу армію Рэспублікі Беларусь структурным падраздзяленнем злачыннай групоўкі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі».

У лістападзе, калі Вольга вярталася з плошчы Пераменаў, яе зноў затрымалі. З таго часу яна застаецца за кратамі жодзінскага ізалятару.

«Учора ўляпілі папярэджанне, за тое, што я не вітаюся з працаўнікамі, – чытае ўрывак з ліста дачкі спадар Аляксандр. – Кажу ім на гэта, што я вітаюся з тымі, каго паважаю, яны ніяк не ўпісваюцца ў гэтую катэгорыю».

За парушэнне рэжыму Вольгу Паўлаву змясцілі ў карцар, там яна правяла 17 дзён. На знак пратэсту яна абвесціла там галадаванне, якое трымала 10 дзён. У медычнай частцы нашая гераіня аднаўлялася амаль месяц.

Гісторыі
«Калі мяне зноў пасадзяць у карцар – я не ведаю, ці вытрымаю чарговую галадоўку»
2021.01.21 08:20

На волі Вольгу чакае шасцігадовы сын.

«Вельмі сумуе па ёй. Але мы яму не казалі, што матуля ў турме, – кажа бацька Вольгі. – Раней яна вельмі часта ездзіла ў камандзіроўкі. Вось мы ейнаму сыну і сказалі, што маці ў камандзіроўцы”.

Мaю прaвa
Палітзняволеным пагражаюць смерцю?
2021.01.08 19:05

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка кажа, што пакаранне карцарам за парушэнне правілаў унутранага распарадку ў беларускіх следчых ізалятарах – з’ява звыклая.

«Адмова ад вітання – парушэнне, якое тут пасуе. І нават калі будзе сам працэс абскарджання і разгляду ў судзе, то ўсё роўна асоба, якая абскарджвае гэтае пакаранне, не выклікаецца ў суд, а сведкі – прадстаўнікі адміністрацыі. Эфектыўнасць абскарджання вельмі нізкая».

Мaю прaвa
«Не забудзем» – надпіс, які перавярнуў жыццё Максіма і Вікторыі
2021.02.05 19:05

Суд у справе Вольгі Паўлавай прызначаны на 11 лютага. Ейны бацька з нецярплівасцю чакае гэтага дня.

«Я жыву гэтаю надзеяй, што хай будзе «хатняя хімія», але галоўнае, каб яна была тут, каб папросту выйшла адтуль, з гэтай жодзінскай турмы, з гэтага карцару».

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Жонка палітвязня распавядае пра сваё жыццё
  • Жыхар Менску бароніць свае жалюзі
  • Беларусы пра нацыянальную сімволіку
  • Няпоўнагадовага затрымалі з бацькам падчас шпацыру

Праваабарончую праграму «Маю права»глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.