Dolce i начосы. Жанчыны ва ўладзе


Якую ж ролю насамрэч выконваюць жанчыны ў беларускім дзяржаўным апараце? Які іхны ўнёсак у кіраванне краінаю? Чым беларускія чыноўніцы падобныя і чым адрозніваюцца функцыямі і выглядам ад сваіх замежных калегаў? Высвятляем у праграме «Шчыра кажучы».

Ва ўладзе Лукашэнка найбольш давярае жанчынам, але для найвышэйшых пасадаў лічыць іх непрыгоднымі.Гэтак Аляксандр Лукашэнка неаднаразова выказваўся пра ролю жанчын у кіраванні краінаю:

«Прэзідэнцкае крэсла прадстаўніцы слабага полу я б не саступіў… Мы, славяне, не вельмі ўспрымаем, калі жанчына – прэзідэнт. Гэта чыста мужчынская прафесія».

У апошнім Індэксе гендарнага разрыву Беларусь – на 29-м месцы сярод паўтары сотні краінаў. Сярод суседзяў вышэй за нас толькі Латвія. Гэты індэкс вымярае разрыў паміж мужчынамі і жанчынамі ў чатырох галінах: эканамічны ўдзел і кар’ерныя магчымасці, адукацыя, здароўе, а таксама палітычныя правы і магчымасці. Згодна з рэйтынгам, у беларускіх жанчын вельмі добрыя эканамічныя магчымасці. А вось у справе палітычных перспектываў сітуацыя значна горшая: у гэтым паказніку Беларусь – у другой палове спісу.

Экспертка ў этыкеце Аксана Зарэцкая разважае ў праграме «Шчыра кажучы», наколькі топавыя чыноўніцы ўдала адпавядаюць чынавенскаму дзелавому дрэс-коду:

«Самая вялікая праблема беларускіх чыноўнікаў-мужчынаў – гэта касцюмы, якія дрэнна сядзяць. У жанчын – няўменне працаваць з колерам і аксесуарамі. Сёння ёсць праблема: чыноўнікі не хочуць прызнаваць, што яны публічныя асобы. І яны павінны быць такімі. Яны вядуць сябе, нібы гэта датычыць толькі іх. Але не. Калі гэта абраная пасада, калі ён узаемадзейнічае з насельніцтвам, то гэта ў любым выпадку публічная асоба. І правілы дрэс-коду вельмі важная частка ягонай дзейнасці».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці апраналася былая дэпутатка ад апазіцыі Алена Анісім у атэлье для чыноўніц?
  • Хто больш стылёвы – прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант ці былая ягоная памочніца Наталля Пяткевіч?
  • Ці адпавядаюць статусу дэпутата распушчаныя валасы, як у 23-гадовай Марыі Васілевіч?

Belsat.eu