ГУБАЗіК падставіў беларуса


Антось Радзівонаў, як і тысячы беларусаў, не застаўся абыякавым да пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Свае перажыванні ён увасобіў у цыкле карцінаў «Птушкі з народам». ГУБАЗіК творчасць мастака ацаніў.

Антось Радзівонаў цяжар і боль перажыванняў першых дзён пратэстаў занатаваў на палотнах. Галоўнымі героямі карцінаў ён зрабіў птушак: «Птушка – гэта ў мяне як сімвал свабоды, бо яна лятае. Вольная істота такая, у дзюбе са стужкай, бо людзі вешалі гэтыя стужкі на дрэвы, на плот». Калі ж сілавікі забаранілі дзейнасць арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», у поле іх зроку трапіў і Антось. У выніку яму прыйшлося тэрмінова пакінуць краіну і праз Расею ды Украіну выехаць у Польшчу.

Антось Радзівонаў мае патрэбу ў пэндзлях, фарбах і мальберце ды памяшканні, у якім мог бы працаваць. Пасля пераезду сям’і ў Варшаву ён мае патрэбу ў канапе.

4 лістапада ў Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі адчынілася персанальная выстава Антося Радзівонава.

Як Антось Радзівонаў сустрэў падзеі жніўня 2020 года? Як за паўгадзіны стварыў адну з карцінаў? Адкуль узнікла ідэя цыклу «Птушкі з народам» і пры чым тут «Ахова птушак Бацькаўшчыны»? Чаму яму прыйшлося пакінуць Беларусь? Пра што думаў падчас уцёкаў і як уладкаваўся на новым месцы?

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.