Энтузіяст раскапаў таямніцу роду Сегеневічаў


Студзіводы – равеснікі бітвы пад Воршай 1514 года. Тады тут узнік двор Сегеневічаў. Прадстаўнікі гэтага роду мелі вялікую вагу ў ВКЛ. Але на іх маглі б забыцца, калі б не мясцовы энтузіяст Дарафей Фіёнік.

Людзі пасяліліся на тэрыторыі сучасных Студзіводаў яшчэ ў ранім жалезным веку (IX–VII ст. да н. э.), бо тут былі поклады балотнай жалезнай руды. Новая гісторыя Студзіводаў пачынаецца ў 1514 годзе. Тады браты Іван і Васіль Сегеневічы атрымалі ў Вільні ад Жыгімонта І прывілей на мясцовыя землі.

Сёння Студзіводы ўваходзяць у склад гораду Бельску. У XVI–XVII ст. Бельск зрабіўся важным грамадскім і эканамічным цэнтрам Вялікага Княства Літоўскага. Сталася гэта дзякуючы намаганням прадстаўнікоў роду Сегеневічаў.

Як праходзілі археалагічныя раскопкі ў Студзіводах? Дзе сёння шукаць сляды двара Сегеневічаў? Чым Сегеневічы адзначыліся ў гісторыі ВКЛ? Якім чынам сёння зберагаецца памяць пра гэты род? Што забяспечыла эканамічнае ды грамадскае значэнне Бельску ў ВКЛ?

Дарафей Фіёнік – беларус з Падляшша, выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, рэгент царкоўнага хору, стваральнік Музею малой айчыны ў Студзіводах, рэдактар этнаграфічнага часопісу «Бельскі гасцінец», аўтар кніжак пра гісторыю рэгіёну, заснавальнік фальклорнага гурта «Жэмэрва» («Żemerwa»). Ён лічыць сваім абавязкам прапаганду духоўнай і матэрыяльнай культуры падляскіх беларусаў.

Фільмы
Сейбіт, д/ф
2014.10.15 18:30

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»: