Што цікавага было на першым Фестывалі абуджаных «ТУТАКА»?


Два дні ва ўрочышчы Барык, каля Гарадка ў Падляскім ваяводстве ў Польшчы, праходзіў першы Фестываль абуджаных «ТУТАКА». Гучала беларуская музыка, праходзілі аўтарскія сустрэчы, дыскусіі пра сучасную Беларусь. Можна было паглядзець фільмы «Белсату», наведаць выставы, паўдзельнічаць у майстар-класах. Кожны мог знайсці нешта цікавае для сябе.