Люстрацыя ў Беларусі і Украіне: да чаго рыхтавацца?


Ці магчыма перагрузіць усю дзяржаўную сістэму пасля змены ўлады? Наколькі дзейсным сродкам для гэткай перазагрузкі і гарантыяй непаўтарэння ранейшых памылак ёсць люстрацыя?

Беларусам, у якіх люстрацыі не было наагул і якія, аднак, прагнуць змяніць дыктатуру на дэмакратыю, застаецца прыглядацца да досведу сваіх паўднёвых суседзяў, якія і недэмакратычны рэжым у сябе знеслі, і люстрацыю абвясцілі. Вось толькі ці адбылася тая люстрацыя насамрэч? Пра люстрацыю, якой не было ў беларусаў і якая не была завершаная ва ўкраінцаў, – у чарговым выданні праграмы «Бязвіз/Безвіз» з Тэцянай Іванськай і Валерам Руселікам.