Беларускія вайскоўцы былі ў Бучы? Чаму Зяленскі пра гэта маўчыць?


Украінская выведка мае звесткі ды сведчанні грамадзянаў, што беларускія вайскоўцы здзяйснялі ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны. Але афіцыйны Кіеў ніяк не каментуе гэтай інфармацыі.

Што адбываецца ў адносінах Менску і Кіева? Ці сапраўды беларускае войска ваявала за Расею? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць эксперты і госці ток-шоу «План Б».

«Тое, што там [ва Украіне. – Заўвага Belsat.eu] былі беларускія жаўнеры, для мяне гэта б не стала вялікім здзіўленнем. Але, натуральна, гэта звужае прастору для манеўру рэжыму Лукашэнкі. Бо ён стараецца паказваць, што ні пры чым. Факты ж кажуць супрацьлеглае. Таксама сацыялогія паказвае, што беларускі народ – супраць вайны. Але рэжым, на жаль, застаецца яе суўдзельнікам», – адзначае Віціс Юрконіс, літоўскі палітолаг, эксперт у пытаннях Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Таксама спадар Юрконіс спадзяецца, што ўкраінскае кіраўніцтва не мае ілюзіяў наконт сапраўднай існасці беларускага рэжыму. А факты пра злачынствы рэжыму Лукашэнкі Украіна збірае і фіксуе.

План: Б
Еўропа дасць зброю для вызвалення Беларусі?
2022.03.30 14:05

Таксама ў праграме:

  • Ваенная немэтазгоднасць. Чаму Украіна не бамбіла Беларусь?
  • Пратэсты 2020-га працягваюцца. Як беларусам скарыстаць «вакно магчымасцяў» ва ўмовах жорсткіх рэпрэсіяў?
  • Лагістыка дала збой. Чаму дыверсіі на чыгунцы перашкодзілі расейскаму наступу на Кіеў?

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».

Калаж з фота: vayar.mil.by