Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Рэдактарка газеты «Новы час» Аксана Колб бясплатна падпісала палітвязняў на сваё выданне. Ці патрэбна ім гэта? Ці атрымлівае яна зваротную сувязь ад падпісчыкаў за кратамі?

Аксана Колб – галоўная рэдактара штотыднёвіка «Новы час». Гэтая газета вылучаецца на фоне выданняў краіны тым, што выходзіць цалкам на беларускай мове. «Белдрук» без тлумачэння скасаваў дамову з «Новым часам», таму з лютага газету можна атрымаць толькі праз падпіску.

Па бясплатнай падпісцы газету «Новы час» атрымліваюць палітзняволеныя. Для іх, адрэзаных ад свету, папяровая газета часцяком робіцца адзінаю крыніцаю інфармацыі, бо лісты не заўсёды даходзяць.

«Ад таго ж Змітра Казлова (Шэры кот) мы атрымалі толькі адну паштоўку, хоць ён напісаў нам ужо каля шасці лістоў. Толькі з таго, што мы ведаем, – тлумачыць сітуацыю спадарыня Аксана. – Таму часам, калі здаецца: ай, мы стаміліся, каму ўсё гэта трэба, можа спыніцца, заняцца нечым іншым – прыходзіць чарговы ліст, і ты разумееш, што нават пакуль там будзе заставацца хоць адзін чалавек, мы проста вымушаныя гэта рабіць і вымушаныя працаваць, і выдаваць газету ў тым ліку».

Ці былі пратэсты 2020 года нечаканасцю для спадарыні Аксаны? Ці цяжка сёння выдаваць папяровую газету? Ці не лепш выдаваць газета па-расейску, а не па-беларуску? Як, на думку спадарыні Аксаны, будзе выглядаць новая беларусізацыя? Пра гэта, а таксама пра чатырох сабак у гарадской кватэры, пра дом з саломы і пра беларускую мову – у гутарцы з Аксанаю Колб.

У граматычнай частцы Алеся Літвіноўская тлумачыць, як не памыліцца пры напісанні запазычаных словаў.

Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з «Дзіцячай заМовы» ад Глеба Лабадзенкі.

Напісаць ліст або паштоўку палітвязню можна па гэтай спасылцы.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

У чым Статкевіч заўсёды папраўляў жонку?

Ці мог Менск называцца інакш?

Сенсацыйнае адкрыццё ў пахавальні Радзівілаў

Як адбываецца беларусізацыя за кратамі

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе