Лідар незалежнага прафсаюзу: Заклікі да страйкаў падставілі людзей


Цягам усіх пратэстаў гучаць заклікі да нацыянальнага страйку. Ці сапраўды ўсё зменіцца тады, калі спыняцца заводы? Тэму абмяркоўваюць Святлана Калінкіна і прафсаюзны лідар Генадзь Фядыніч.

Госць студыі не падзяляе аптымізму тых, хто верыць у пераможную сілу страйкаў. Найперш таму, што ўсе прадпрыемствы ніколі не спыняцца адначасова. Другая прычына – новае заканадаўства забараняе нават казаць уголас пра страйк.

«Калі ёсць розум, ёсць магчымасці, займайцеся эканомікай. Калі эканоміка нармалёвая, ніхто выступаць не будзе, бо людзі будуць задаволеныя. А цяпер гэты ўнутраны пратэст застаўся, нікуды не сышоў», – мяркуе Генадзь Фядыніч.

Прадстаўнік прафсаюзу РЭП цытуе словы працоўных, з якімі сустракаўся: «Мы не будзем проста так выходзіць, каб плаціць гэтыя штрафы на 60–80 базавых». Са словаў Генадзя Фядыніча, людзі чакаюць, што паўстане адзіны цэнтр пратэсту. Навошта? Хто павінен у яго ўваходзіць? Падрабязнасці – у «Размове».

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Фота: Donat Sorokin / TASS / Forum