Майстар-клас па рыторыцы, каб зрабіцца больш упэўненым у сабе

Беларусы паказалі, што маюць годнасць і гатовыя стаць на абарону сваіх правоў. Самы час перайсці на наступны ўзровень, але дзеля гэтага спатрэбіцца рыторыка. Як рыторыка можа дапамагчы кожнаму беларусу – у новым выданні праграмы «Мова нанова».

Ягор Прыстаўка – кандыдат філалагічных навук, выкладчык лацінскай і старажытнагрэцкай моваў ды аратарскага майстэрства. Раней ён працаваў у БДУ, але пасля заканчэння кантракту яго не сталі працягваць. Адміністрацыя ўніверсітэту не патлумачыла прычынаў, але Ягор мяркуе, што гэта праз ягоную актыўную грамадзянскую пазіцыю падчас пратэстаў 2020 года.

Гэтак сама Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў не працягнула кантракту з народнай артысткаю Беларусі Зояй Белахвосцік.

Ягор Прыстаўка патлумачыць, чым пагражае дзяржаве звальненне выкладчыкаў, адлічэнні ці нават арышты студэнтаў, а таксама распавядзе пра лацінскую мову. Чаму ён вырашыў вучыць лаціну ды старажытнагрэцкую? Наколькі лаціна мёртвая – і ці пагражае такі лёс беларускай мове? Якія лацінскамоўныя беларускія паэмы можна пачытаць у перакладзе на беларускую?

І, вядома, Ягор Прыстаўка правядзе кароткі майстар-клас, які дапаможа кожнаму зрабіцца больш упэўненым у сабе.

У граматычнай частцы з Алесяй Літвіноўскай будзем разбірацца, як правільна задаваць пытанні з часцінкаю «ці».

Таксама гледачоў чакаюць цікавінкі з «Дзіцячай заМовы» ад Глеба Лабадзенкі.

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: commons.wikimedia.org, kinopoisk.ru

Больш матэрыялаў

Папяровая газета і лісты – адзіная крыніца інфармацыі для палітвязняў

Ці проста прадаць нырку ў Беларусі?

Новы канал для распаўсюду беларускае мовы ад «Арт Сядзібы»

Колькі трэба амапаўцаў на адну дзяўчыну-мастачку?

Затрымалі і пагражалі адправіць дзіця ў прытулак

БНР была ўдвая большая за сучасную Беларусь

Ці страшна заходзіць у беларускую аптэку?

Удзельнікі пратэстаў наламалі дроў у Курапатах