Чакаем зноў дэвальвацыі? Эканоміка з Чалым


Калі чакаць росту коштаў і дэвальвацыі? Хто нажываецца на цэнах на лекі? Замест расейскіх крэдытаў атрымаем расейскія вайсковыя базы? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Цяпер дэвальвацыі баяцца не трэба, бо ўрад яе будзе стрымліваць, лічыць эканаміст Сяргей Чалы. Але калі ўрад хоча стварыць на нейкі непрацяглы час ілюзію эканамічнага росту, трэба вярнуцца да практыкі кіруемага курсу, які быў за часоў кіравання Нацыянальным банкам Пятром Пракаповічам. Але вядома, як заканчваецца такая палітыка: «Эканоміка Пракаповіча заканчваецца дэвальвацыяй Пракаповіча».

«Утрымліваць курс можна толькі двума спосабамі, альбо інтэрвенцыямі, у нас і так не вельмі добра з рэзервамі. Таму гэта абмежаваны інструмент. Альбо адміністратыўнымі абмежаваннямі. Магчыма, што да рацыянавання валюты мы вернемся. Нехта будзе вырашаць, якія заяўкі на куплю валюты мы задавальняем, якія – не», – тлумачыць Сяргей Чалы.

Эканаміст перакананы, што ўрад гатовы адысці ад курсу валютаў, які цяпер плавае. Праз значную нераўнавагу: намінальны курс быў пераацэнены ў параўнанні да свайго рынкавага значэння.

«Фундаментальных прычынаў для дэвальвацыі няма. Але вось з такою палітыкай урад гэтыя фундаментальныя прычыны створыць гарантавана. Але баяцца трэба ў першую чаргу з’яўлення валютных абмежаванняў і вяртання да кіраванага курсу», – дадае адмысловец.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Расея дапаможа не крэдытамі, а вайсковаю тэхнікаю?
  • Навошта стратныя прадпрыемствы далучаюць да тых, што яшчэ трымаюцца?
  • Толькі дзяржаўным аптэкам можна нажывацца на цэнах на лекі?

Belsat.eu