Што вядома пра стан палітвязня Уладзіміра Мацкевіча?


«Мы рызыкуем страціць аднаго тых людзей, з якім мы страцім не толькі розум і сумленне, але і ўсе арыенціры. Мацкевіч ужо сёмы дзень галадае ў СІЗА, і мы ведаем, што ён не адступіць. Ягоныя патрабаванні выканальныя!» – гэта словы з петыцыі за выкананне патрабаванняў Уладзіміра Мацкевіча. Наш калега, адзін з галоўных вядоўцаў праграмы «Размова» на «Белсаце», вядомы філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч з 4 лютага трымае галадоўку, патрабуючы перадаць ягоную справу ў суд і змяніць меру стрымання. Заклікала суграмадзянаў падпісаць петыцыю ў падтрыманне Мацкевіча таксама і ягоная паплечніца, актывістка Таццяна Новікава, з якой і вёў «Размову» Валер Руселік.

Пэўныя думкі, агучаныя Таццянай Новікавай у часе «Размовы»:

  • Калі ідзе сёмы дзень галадоўкі, то сітуацыя са здароўем ужо сурʼёзная
  • Пячорным бачыцца тое, што філосаф за свае думкі пакутуе ў СІЗА і вымушаны трымаць галадоўку
  • Сэнс у тым, што Мацкевіч патрабуе выконваць законы ў дачыненні самога сябе
  • Мацкевіч не заклікае ні да чаго, да чаго б не заклікала сама сістэма
  • Мне здаецца, што калі б такая сітуацыя здарылася ў іншай краіне, рэзананс быў бы большы, чым мы маем цяпер
  • Цяпер крымінальная лексіка ўжываецца літаральна: Мацкевіча не «абвінавацілі», не «арыштавалі», а менавіта «закрылі».
Затрыманыя журналісты
2021.03.15 18:44

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат News».