Крызіс на БМЗ, банкі наступныя? Эканоміка з Чалым

Гібель прамысловага гіганта – БМЗ – выклікае ланцуговую рэакцыю? Што адбываецца з банкамі, калі яны губляюць дэпазіты? Ці зацікаўленая Расея ў паглыбленай інтэграцыі, калі ў Беларусі – «мяцеж»? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Уся краіна, увесь бюджэт і ўсе камерцыйныя банкі спрабуюць падключаць для ратавання флагманаў нашай эканомікі. Галоўным чынам – Беларускі металургічны завод.

«Вельмі дарагая мадэрнізацыя, больш за мільярд долараў уклалі ў не самы добры час для пашырэння вытворчасці. Роўна ў той момант, калі на рынку цэны на пракат падалі. І нават кітайцы, якія былі галоўнымі вытворцамі і кіравалі коштамі на сусветным рынку, вымушаныя былі зачыняць свае ўласныя заводы, каб паменшыць залішнюю прапанову на рынку. Разлік быў на тое, што рынак будзе неабмежаваны, мы наросцім сваю вытворчасць. У гэтай справе пралічыліся, цэны ўпалі», – тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы.

Праблемы на БМЗ насамрэч цягнуцца ўжо гадоў пяць. У лютым 2016-га Лукашэнка падпісаў указ, які дазволіў БМЗ выпусціць уласныя валютныя аблігацыі, каб рэфінансаваць запазычанасць па крэдытах. Крэдыты абслугоўвалі «Беларусбанк», «Белгазпрамбанк», «Белінвестбанк», «БелВЭБ», «Аграпрамбанк», «БПС-Сбербанк»: у існасці – асноўныя беларускія банкі. Але што цікава, гэта былі доўгатэрміновыя валютныя аблігацыі, у якіх якраз пяцігадовы тэрмін пагашэння заканчваецца менавіта ў лютым 2021-га, то бок сродкі патрэбныя цяпер. І банкі могуць спакойна «стаміцца» ад чарговага рэфінансавання крэдытаў.

«Не вельмі веру ў тое, што цяпер нейкая пагроза і вялікае жаданне з боку, напрыклад, Расеі нейкія нашыя актывы набываць. Я чытаў гэтае інтэрв’ю Мядзведзева ТАСС. Беларусі прысвечаны невялікі кавалачак. І там сапраўды сказана што, маўляў, усё ж вашыя прадпрыемствы завязаныя на Расею. Што вашыя тавары, на вялікае, нідзе не патрэбныя, акрамя як Расеі. Але тут ёсць нюанс. Калі ўважліва чытаць гэтае інтэрвʼю, то Мядзведзеў якраз кажа пра тое, што ў цяперашняй сітуацыі мы б хацелі, каб Беларусь спачатку развязала свае ўласныя ўнутраныя праблемы», – дадае эканаміст.

Таму бліжэйшым часам Беларусі наўрад ці пагражае паглыбленая інтэграцыя з Расеяй.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Як звязанае скарачэнне золатавалютных рэзерваў з праблемамі на БМЗ?
  • Сцэнары эканамічных крызісаў.

Belsat.eu

Больш матэрыялаў

Лукашэнка ў Сочы ратаваў гаспадарку? Эканоміка з Чалым

У Лукашэнкі і ўрада розныя апетыты?

Як Лукашэнка сабраўся біткойн вырабляць