Ці разваліцца Расея праз увод войск у Казахстан?


Ці паўтарае пуцінскай Расея, увёўшы войскі ў Казахстан, лёс афганскай авантуры Савецкага Саюзу? Ці зʼяўляецца трывалым «аўтарытарны інтэрнацыянал» постсавецкіх дыктатур? Якія паралелі і высновы можна праводзіць паміж гвалтоўным казахстанскім пратэстам і мірным беларускім?

Паспрабуем знайсці адказы разам з сённяшнім госцем Размовы. Размаўляюць Віталь Цыганкоў і гісторык Алесь Пашкевіч.

Некаторыя думкі, што агучыў Алесь Пашкевіч у часе «Размовы»:

  • Лукашэнка вельмі хоча, каб АДКБ перастварылася ў інструмент абароны дыктатараў.
  • Казахі дасягнулі таго ж, чаго дасягнулі і беларусы, але ў іх куды больш ахвяраў дый войскі чужыя ўведзеныя ў краіну.
  • Улады гавораць адно, а робяць супрацьлеглае. Таму калі загаварылі пра патрэбу захавання гістарычнай памяці, то гэта азначае, што будуць змагацца з ёю.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: facebook.com/vitali.tsyhankou