Русага звольнілі праз «Белсат»? NEXTA на «Белсаце»


У 90-ыя гады кіраўнік саўгасу мог выйграць прэзідэнцкія выбары. Хутка чарговыя выбары. Аднак за чвэрць стагоддзя кіраўніцтва Беларусі ІТ-тэхналогіяў не асвоіла, уплыву сацыяльных сетак не ацаніла. Таму застаўся правераны калгасны піяр. Аднак гэтым разам штосьці пайшло не так. Падчас наведвання комплексу «Сліжы» Лукашэнка зразумеў, што сапраўдная Беларусь зусім не такая, як паказвае БТ, а такая, якую паказвае «Белсат».

Лукашэнка «прозрел»! Нарэшце ўцяміў тое, што ўсе бачылі і ведалі 25 гадоў: што вылізаныя перад прыездам кіраўніка краіны вуліцы і будынкі – гэта не сапраўдная Беларусь, а паказуха выключна для яго.

Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік краіны: «Калі вы будзеце ўціраць акуляры: памыў, пафарбаваў мяне прыводзячы, вы не на таго нарваліся».

Нарваліся і давялі: цяпер Лукашэнка будзе не толькі падазрона аглядаць, але і абнюхваць усё, што не паспелі пафарбаваць ці памыць. Даільны апарат праверку прайшоў, у адрозненне ад каровы.

Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік краіны: «Ты паглядзі на гэтую скаціну – яна ж уся абосраная».

Гэтак схібіць: вуліцу падмялі, сцены пафарбавалі, а жывёліне не сказалі, што сраць перад прыездам Лукашэнкі нельга. Можа і сказалі, але быдлу насраць на меркаванне кіраўніка краіны.

Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік краіны: «Яны ж гадзяць адна на адну, стаяць адна на адной»

Драма на жывёльным двары нікога не пакінула абыякавым. Нават інтэрнаўтаў, якія задаліся пытаннем: хто больш «наклаў» у гэтай сітуацыі: каровы ці чыноўнікі?

Колькі галоваў паляціць пасля гэтага візіту: шмат каму каровіна ляпёха накрыла кар’еру.

Аляксандр Лукашэнка, кіраўнік краіны: «Каб навучыць іншых, узбудзіце крымінальную справу»…

«Апрануць вам кайданкі»… «крымінальную справу ўзбудзіць па ўсёй строгасці закону, вінават, кайданкі і адразу ў следчы ізалятар»… «Усіх пад нож, усіх да аднаго»…

І гэта толькі пачатак Лукашэнкавай электаральнай кампаніі. Падобныя публічныя «чысткі», можа, і ўзнімуць рэйтынг Лукашэнкі, але надоям не дапамогуць.

Леанід Злотнікаў, эканаміст: «Там, дзе няма прыватнай уласнасці на зямлю, там сельская гаспадарка надзвычай неэфектыўная».

Ведаюць гэта нават беларускія кароўкі, надоі з якіх у разы меншыя, чым ад заходніх жывёлінаў. І нават меншыя, чым ва ўкраінскіх ці расейскіх кароваў.

ВІДЭА
Абасраная – гэта не пра кароў, а пра краіну: сацсеткі каментуюць шклоўскі ваяж Лукашэнкі
2019.03.27 09:51

Тым часам з усіх куткоў Беларусі ляцяць у Адміністрацыю прэзідэнта запрашэнні наведаць іншыя дзяржаўныя «Асвенцімы». Добрушскі канцлагер, на думку інтэрнаўтаў, мусіць быць наступным пунктам візіту Лукашэнкі. Мы ж падабралі для кіраўніка краіны адпаведную месцу вопратку, натуральна, беларускай вытворчасці.

Можа, таму на Гомельшчыне менш дбаюць пра чысціню кароўнікаў, бо шмат увагі надаюць «выгодам» для людзей. Гэтак, у абласным цэнтры летась пабудавалі грамадскую прыбіральню за паўтара мільёна рублёў, але пра сістэму праветрывання забылі. Цяпер чыноўнікі абвесцілі тэндар на закуп вентылятара – пэўна залатога, бо каштуе ён – 46 тысяч долараў. Такі клопат пра людзей добры, але было б зусім цудоўна, калі б гэтая прыбіральня ўрэшце запрацавала.

Вольга Старасціна, «Суб’ектыў», «Белсат»