Відзьмо-невідзьмо 100-годдзе Элы Фіцджэральд


Сёння мы пагаворым пра жанчыну, якую лічаць спявачкай-эпохай. Яна памерла яшчэ 20 гадоў таму. У гэтыя дні шматлікія фаны адзначаюць юбілей – 100 гадоў з дня народзінаў Элы Фіцджэральд!

Гэта была «першая лэдзі джазу», з голасам у тры актавы і з неймавернымі здольнасцямі вакальнай імправізацыі.

Музей музычнай акадэміі Грэмі падрыхтаваў вялікую выставу з нагоды стагоддзя спявачкі.

«Магчыма, што Эла – гэта найвыбітнейшы голас ва ўсёй афраамерыканскай гісторыі», – лічыць музыкант Майлз Мослі.

Куратар выставы распавядае: «Нават, тыя наведнікі, хто раней ніколі не слухаў Элу, трапляюць пад ейны ўплыў пасля некалькіх праслухоўванняў. Яна ў адным шэрагу з Каўнтам Бэссі і Дзюкам Элінгтанам у амерыканскай музычнай гісторыі».

З нагоды падрыхтоўкі выставы адшукалі і шэрагі невядомых раней запісаў спявачкі.

«У Элы – бясконцыя шэрагі пераймальнікаў. Нават, найлепшыя сучасныя спявачкі Dee dee Bridgewater ці Diana Krall чымсьці нагадваюць яе», – лічыць гісторык Скот Голдман.

Да юбілею выдалі шэраг боксаў з запісамі Фіцджэральд. CD-box, нават, вінілавы box… Яшчэ пры жыцці, у часы панавання расавай дыскрымінацыі ў ЗША, Эла атрымала 13 узнагарод Грэмі.

Сяргей Філімонаў

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары