100 год БНР: ці атрымаецца свята ад Менску да Смаленску?


Упершыню за доўгі час дэмакратычныя сілы Беларусі дамовіліся пра супольныя дзеянні – зладзіць святочнае шэсце ў цэнтры сталіцы з нагоды стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Але ці дадуць улады?

Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык кажа, што плану Б у апазіцыі, калі яе заяўка на акцыю 25 сакавіка не будзе задаволена Менгарвыканкам, няма. Але на яго перакананне, «Дзень Волі будзе масавым, якія б рашэнні ні прыняла сённяшняя ўлада». А рана ці позна, па яго словах, у Менску з’явяцца і шыльды, прысвечаныя абвяшчэнню БНР.

Падрабязней пра фармат святкавання стагоддзя БНР у Менску, ці будзе юбілей адзначацца беларускай дыяспарай у Расеі, пра змену стаўлення ўладаў да БНР – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Усевалада Сцебуракі з Вячаславам Сіўчыкам.