100 гадоў камунізму – трагедыі для беларуса


19 снежня Беларусь развіталася з Леанідам Мараковым. На «саракавіну» смерці мы вырашылі прыгадаць даследчыка. Болей таго, прысвяціць памяці Маракова ўсё выданне.

Чаму?

Можна было б доўга расказваць пра тое, што Леанід Маракоў за 20 год сваёй даследчыцкай дзейнасці выканаў абʼём працы цэлага Інстытута нацыянальнай памяці. І пра гэта сёння будзе ў размове ў студыі.

Сёння мы зробім праграму па іншай прычыне – абяцанне

Летась мы паабяцалі Леаніду зрабіць дакументальны фільм паводле героя і гісторыі, якую ён адкапаў у архівах. Дзеля гэтага ён нам перадаў частку відэаінтэрвʼю з героям. Рэшту паабяцаў пасля таго, як будзе гатовы сцэнар. Але як заўсёды ў такіх выпадках, лёс падрыхтаваў нам іншы сюжэт, які закруціў і так няпростую гісторыю. Пра гэта і будзе асноўны рэпартаж выдання.

Госці ў у студыі – гісторыкі Ігар Кузняцоў і Ігар Мельнікаў.