100 асобаў прыйшлі на акцыю пратэсту пад амбасаду Расеі


Некалі Алепа было культурнаю сталіцай, сёння – ператварылася ў ваенную пустку. У горадзе не працуе ніводзін шпіталь. Навошта Расея дапамагае забіваць?

«Расейскі ўдзел у вайсковай кампаніі ў Сірыі і вайна ва Украіне – вынік таго, што шмат гадоў адбывалася ў Расеі. Мы ладзім гэтыя акцыі, каб ачысціць сваё сумленне. Я думаю, што кожнае вербалізаванае «не» мае значэнне. Для мяне было важна сёння прыйсці на акцыю з расейскім сцягам, каб паказаць, што Расея неаднародная», – тлумачыць у эфіры праграмы «Гарачы каментар» Маша Макарава з асацыяцыі «За свободную Россию».

Паводле грамадскай актывісткі, галоўная мэта акцыі «быў не пратэст супраць удзелу заходняй кааліцыі або Расеі ў вайне ў Сірыі», а жаданне падкрэсліць вартасць чалавечага жыцця. «Асабліва ў Расеі, дзе вартасць чалавечага жыцця павінна быць больш высокая, чымся геапалітычныя амбіцыі Крамля», – дадала Маша Макарава.

Архіўнае фота: noi.md

ЮВ, belsat.eu