«10-годдзе рэвалюцыяў, войнаў і гібрыднай агрэсіі». Галоўныя сусветныя падзеі 2010-х


Развітваемся не толькі з 2019 годам, але і з 2010-мі. Таму ўзгадаем найважнейшыя міжнародныя падзеі апошняга дзесяцігоддзя.

Разам са старэйшым рэдактарам «Белсату», вядоўцам праграмы «ПраСвет» Сяргеем Пелясою абмяркоўваем такія сусветна важныя падзеі дзесяцігоддзя, як вайна ва Украіне, «Арабская вясна» на Усходзе, вайна ў Сірыі, другое дзесяцігоддзе Пуціна на пасадзе кіраўніка Расеі, прэзідэнцтва Доналда Трампа, Brexit і крызіс у Еўропе.

«Гэта было 10-годдзе рэвалюцыяў, войнаў і гібрыднай агрэсіі. Большасць падзеяў, якія ўзгадваюцца мне, а я зрабіў спіс з 10 падзеяў, гэта падзеі трагічныя, на жаль. Ёсць, канечне, і пазітыўныя, але да гэтага зараз пяройдзем.

Я пачаў з падзеі, якая адбылася ў 2010 годзе і закранула нашых суседзяў – Польшчу. Гэта трагедыя ўрадавага самалёту з прэзідэнтам Лехам Качыньскім і кіраўнікамі Польшчы на борце. Загінула 96 чалавек, уся кіруючая эліта Польшчы. Да гэтага моманту ўсе абставіны гэтай падзеі да канца невядомыя, і Расея не аддала Польшчы парэшткі самалёту.

У 2010 жа годзе, пад канец году, у той сам час, калі ў Менску адбывалася Плошча, пачалася ў Тунісе «Арабская вясна», якая прайшлася як цунамі ад Марока па Персідскую затоку. Гэта была хваля рэвалюцыяў, пратэстаў і войнаў. І самая трагічная падзея «Арабскай вясны» – гэта няўдалая рэвалюцыя ў Сірыі і вайна, якая працягваецца дагэтуль. Яна забрала паўмільёна жыццяў і 5 мільёнаў людзей мусілі пакінуць свае дамы…»

Працяг размовы – у відэа.

А таксама мы даведаліся на вуліцах Менску, якія міжнародныя падзеі апошняга 10-годдзя вызначаюць беларусы як найбольш значныя.

Віталь Бабін belsat.eu