Ці Байдэн размаўляў з Пуціным пра Беларусь? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Лукашэнка спадзяецца, што ваяваць не прыйдзецца

Расея рыхтуе поўнамаштабны напад на Украіну ўжо ў студзені наступнага года – менавіта гэтую гісторыю абмяркоўвалі Уладзімір Пуцін з Джо Байдэнам. Да чаго дамовіліся кіраўнікі ЗША і Расеі? Ці наважыцца Крэмль на адкрытую ваенную агрэсію супраць Украіны? І ці сапраўды расейскія танкі могуць стартаваць з Беларусі? Высвятляў Зміцер Міцкевіч.

Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Еўразвязу

Беларусь будзе прыярытэтам замежнай палітыкі новага ўраду Нямеччыны, распавядае Валер Кавалеўскі. Палітык гаворыць пра тое ці Байдэн размаўляў з Пуціным аб праблемах Беларусі. Якую пазіцыю перадае ў Белы дом штаб Святланы Ціханоўскай? Як будзе выглядаць удзел беларускай дэлегацыі ў саміце Еўрапейскі Звяз – Усходняе Партнёрства, які пройдзе ў Бруселі? З чым беларусы прыедуць у сталіцу Аб’яднанай Еўропы? Інтэрв’ю Аліны Коўшык з Валерам Кавалеўскім, кіраўніком штабу Святланы Ціханоўскай.

Лукашэнка ліквідуе праблему, якую сам стварыў

На гэтым тыдні чарговыя самалёты з мігрантамі вылецелі са сталіцы Беларусі. 7-га снежня рэйсам «Іракскіх авіялініяў» у Эрбіль выправіліся больш за 400 мігрантаў, а наступным днём у сірыйскі Дамаск вылецелі яшчэ 100 чалавек. Чаму Менск так хутка хоча пазбыцца праблемы, якую сам стварыў? І ці стане гэта фіналам так званага міграцыйнага крызісу ў Беларусі – Святлана Аўчарова.

ЗША і Еўразвяз абароняць Літву ад Кітаю?

Пекін працягвае генацыд меншасцяў у Кітаі – гэтак заявілі ў ЗША і пастанавілі на афіцыйным узроўні байкатаваць Алімпійскія гульні. Нязгоду з кітайскімі камуністамі прадэманстравала і Літва, якая адкрыла ў Вільні прадстаўніцтва Тайваню. Да якой рэакцыі Усходу прывялі палітычныя крокі Захаду? Ці ўдасца міжнароднымі намаганнямі дамагчыся паляпшэння правоў чалавека ў Кітаі? І што агульнага маюць Тайвань і Беларусь? Матэрыял Юліі Лабанавай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Алінаю Коўшык ды Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:40. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілях у Facebook і «Аднакласніках»! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

Калаж з фота: HANDOUT / Reuters / Forum