Масавыя чысткі ў культуры і чарговы хіт ў беларускай літаратуры


Пакуль Вялікі тэатр оперы і балету абвяшчае прэм’еру, а ў філармоніі праходзіць конкурс піяністаў, у гэтых ды іншых дзяржаўных культурных установах, відаць, рыхтуюцца масавыя чысткі.

Расказваем, што для тэатру ці філармоніі будзе значыць звальненне дзясяткаў працаўнікоў, і што робіць Беларуская рада культуры, каб дапамагчы рэпрэсаваным.

Затое ў беларускай літаратуры, здаецца, з’явіўся чарговы хіт – аповесць «Я і ёсць рэвалюцыя». Размаўляем з яе аўтаркаю Юляй Арцёмавай пра рэвалюцыю, сяброўства ды беларускую жаночую літаратуру.