Губазікі і кадэбісты натхняюцца прыкладам НКВД


Напярэдадні многія выданні выйшлі з загалоўкамі накшталт такіх: «30 гадоў таму перастаў існаваць СССР». І яно нібы і так, бо 8 снежня 1991 года ў Віскулях былі падпісаныя знакамітыя Белавежскія пагадненні, паводле якіх была афіцыйна дэнансаваная дамова аб утварэнні СССР. Аднак дэкларацыя аб спыненні існавання СССР была ўхваленая Саветам Рэспублік Вярхоўнага Савету СССР усё-ткі пазней – 26 снежня 1991 года. А гледзячы нават на сённяшнія беларускія рэаліі, і пагатоў паўстае пытанне: а ці памёр наагул той Савецкі Саюз?

Пра гэта Валер Руселік размаўляў з журналістам і пісьменнікам, а таксама дэпутатам Вярхоўнага Савету ХІІ склікання, дэпутатам незалежнасці Сяргеем Навумчыкам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Сяргей Навумчык у часе «Размовы»:

  • Там, дзе ёсць усведамленне каштоўнасці незалежнасці, не можа быць настальгіі па СССР
  • Гайдар – былы рэдактар часопісу «Коммунист»: якіх рэформаў ад яго можна было чакаць?
  • Падумайце: кіраўнік незалежнай краіны ганарыцца тым, што галасаваў супраць незалежнасці гэтай краіны
  • Лукашэнка лічыць незалежнасць Беларусі злачынствам і кажа гэта публічна
  • Цяпер кадэбісты і губазікі бачаць, што энкавэдысты не панеслі ніякай адказнасці ў Беларусі, таму паводзяць сябе такім жа чынам
  • Тое, што адбываецца ў Беларусі, – хіба не генацыд беларусаў?