Як сястра Рамана Бандарэнкі пераадолела боль


Вядоўцы і госця праграмы «Трэба пагаварыць» разважаюць пра тое, як можна радавацца жыццю, калі побач адбываюцца катастрофы.

Сястра Рамана Бандарэнкі, госця праграмы, апавядае, якія патокі хэйту атрымлівае яна з часу гібелі брата і дагэтуль. Як ад Азаронка, так і ад «простых людзей» на прапагандысцкім заробку. І гэтыя людзі б’юць у адчувальную траўму – траўму ацалелага. Што гэта такое? А вось што:

«Я не магу вызваліць нашых вязняў, а значыць я не магу сабе дазволіць ніякіх прыемнасцяў»; «Калі вы будзеце посціць свае сняданкі, у той час як катуюць людзей, выдаляйцеся з маіх сяброў!»; «Як вам не сорамна адпачываць на моры, у той час як да беларусаў шторанак прыходзіць аблавы і ім даюць шалёныя турэмныя тэрміны!»

Такія допісы ў беларускіх сацсетках бачыў кожны, а многія іх і пісалі. Траўма ацалелага – гэта віна, якую адчувае чалавек, які ўратаваўся ў катастрофе, бо іншыя – не выратаваліся. Што рабіць, калі ты адчуваеш гэтак жа? Распавядае псіхолаг праграмы Эліна Антонава. А таксама – Марыя Калеснікава, каторая даслала паштоўку нашым вядоўцам з просьбай «радуйцеся жыццю таксама і за мяне!».

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» кожную нядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.