Польская лаўрэатка нобэлеўскай прэміі Вольга Такарчук: «Я магу трапіць у турму. Беларуская справа – нашая справа»


Свабода не магчымая без ахвяраў. У нас не жалезныя сэрцы, і часам нашыя героі робяцца нашымі сябрамі, і мы перажываем за іх, як за родных. Дызайнерка і палітычная блогерка Вольга Такарчук ужо амаль паўгода за кратамі. Карцар. Расстанне з дзецьмі. Новыя крымінальныя артыкулы. Яе бацькі загадалі жаданне: каб свет даведаўся пра тое, што адбываецца з іхнай дачкой. І каб іхны ліст пра дачку дайшоў да нобэлеўскай лаўрэаткі ў галіне літаратуры ад Польшчы, таксама Вольгі Такарчук.

Адзінае, што мы маглі зрабіць, – выканаць такое жаданне і падтрымаць сям’ю нашай гераіні, беларускай палітзняволенай Вольгі.

Беларус беларусу
Беларусы здзейснілі мару палітычнай блогеркі Вольгі Такарчук, датычна якой распачалі крымінальную справу
2021.03.17 20:39

«Мы ўсе змагаемся. Мы разумеем, што барацьбы без ахвяраў нейкіх не бывае. Што табе трэба быць моцным. Нельга раскісаць. Нельга разнявольвацца. Вось калі я чаго і баюся – дык таго, што нічога не памяняецца. Самы жудасны страх – застацца жыць у тым, у чым мы цяпер жывем. Гэта самы вялікі страх. Што людзі адступяць. Хоць я разумею і бачу, што не адступяць. Я, вядома, у першую чаргу мама. Усё, што я цяпер раблю, чым я пачала займацца, я раблю дзеля сваіх дзяцей. Дзеля іхнай будучыні. Я вельмі хачу, каб мае дзеці засталіся жыць у нашай краіне», – яшчэ паўгода таму казала ў нашай праграме Вольга.

Беларус беларусу
Блогерка Вольга Такарчук: Калі Ціханоўская спраўляецца, то і ў мяне атрымаецца!
2021.02.17 20:31

«Мая любая, самая прыгожая дачушка Анютка! Я цябе вельмі люблю. Так атрымалася, што ўсе хварэюць… І я захварэла. Але хутка я папраўлюся і прыеду дадому. Я абдыму цябе, расчашу твае залатыя валасы, і мы будзем доўга смяяцца і цалавацца. Ты ведай, маё сонейка, я заўсёды памятаю пра цябе. Чакай мяне, мая любая дзяўчынка. Я хутка буду з табой. Цалую і абдымаю, мая ненаглядная. Твая мама», – піша Вольга дачцэ з турмы.

Такі ліст напісала Вольга Такарчук сваёй трохгадовай дачцэ. Дзяўчынка паклала яго пад падушку і штоночы засынае з ім.

Беларус беларусу
Беларусы зладзілі свята для сем’яў палітвязняў
2021.06.10 14:22

Бацькі Вольгі хацелі толькі аднаго: агучыць тую бяду, тое гора, тыя здзекі, якія чыняцца з іх дачкою, на ўвесь свет. Гэта было няпроста, забрала шмат часу і высілкаў. Але галоўнае, што гэта атрымалася, – удалося перадаць ліст ад бацькоў нашай беларускай Вольгі Такарчук, палітычнай блогеркі і актывісткі, да Вольгі Такарчук польскай – нобэлеўскай лаўрэаткі. І на вялікай сустрэчы, у Вроцлаве, пісьменніца на ўвесь свет агучыла тое, што адбываецца з нашай гераіняй.

«Карыстаючыся нагодаю, хачу падзяліцца сваім глыбокім узрушэннем. Чымсьці жахлівым, што выпала перажыць. Да мяне дайшла інфармацыя, што ў беларускай турме, на гэты момант ужо ў карцары, сядзіць блогерка, якую завуць Вольга Такарчук. Мая поўная цёзка. Польскія медыі ўжылі польскую транслітэрацыю і напісалі: «Olga Tokarczuk у турме». І гэтае поўнае супадзенне імя і прозвішча паказала мне, што мы ўсе можам апынуцца ў турме. Я магу, ты можаш трапіць у турму. І што беларуская справа – таксама нашая справа. Увогуле тое, што ў турме сядзяць людзі, якія займаюцца блогерствам… Людзі, якія намагаюцца нешта данесці да іншых, а іх за гэта караюць… Нянавісцю, абразамі, пагрозамі смерці, зняволеннем, пераследам і катаваннямі. Гэта жах, якога ніхто не мог прадбачыць. Маладая жанчына, якая ў гэты момант сядзіць у карцары, ізаляваная, без магчымасці кантакту. Якую завуць гэтак сама, як мяне. Гэта паказала, што межаў няма. І калі мы думаем, што гэта ў Беларусі, што гэта хтосьці іншы, а не я, – гэта падман», – сказала польская пісьменніца, нобэлеўская лаўрэатка Вольга Такарчук.

Hавiны
Польская пісьменніца і нобэлеўская лаўрэатка Вольга Такарчук падтрымала беларусак, якія выходзяць на пратэсты
2021.02.14 20:48

Адзіная сапраўдная беларуская радасць цяпер – радасць салідарнасці. Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна. З любога кутка свету.

Беларус беларусу
Як беларусы дапамаглі сям’і Паўла Спірына
2021.04.14 16:01

У студзені 2021 года Вольга Такарчук распавяла пра гумар у цяжкія часы, жыццё да блогерства, хто каму лялькавод, сваю хвіліну славы на маршы пенсіянераў у сатырычным шоу «Хай так TV».

Хай так TV
КДБ грэе возера для Лукашэнкі, або Купанне белага шпіца. Сатырычнае шоу
2021.01.23 20:30

З вамі праект «Беларус – беларусу». Праграма, якая сведчыць, што беларускую салідарнасць немагчыма знішчыць. Калі вы хочаце падтрымаць нашых сённяшніх герояў, публічна альбо ананімна, з любога пункту свету, лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.