Цуд з ажыўленнем мёртвага пеўня, і самы вядомы Радзівіл


Ён пабудаваў мураваны замак і касцёл у Нясвіжы, а з падарожжа ў Егіпет прывёз сакрэт муміфікацыі. Мікалай Радзівіл Сіротка мог зрабіць пратэстанцтва асноўнаю рэлігіяй у Вялікім Княстве Літоўскім. Але нешта пайшло не так.

Мікалай Крыштаф Радзівіл (1549–1616) дакладна не быў сіратой, але менавіта пад такою мянушкай увайшоў у гісторыю. Ягоны бацька Мікалай Радзівіл Чорны выправіў сына ў падарожжа па Еўропе. Тут Сіротка пазнаёміўся з новаю рэлігіяй – пратэстантызмам – і далучыўся да яе адгалінавання – кальвінізму.

«У кальвінізме ўсё было максімальна рацыянальна, пастыраў выбіралі самыя прыхаджане. Кальвіністы лічылі, што заможнасць – адзнака богаабранасці, што праца – гэта боская справа. Калі яна табе прыносіць прыбытак, значыць, Бог цябе выбраў», – распавядае аўтар і вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч.

Уладальнік Нясвіжу і агромністых маёнткаў на тэрыторыі Беларусі Мікалай Радзівіл Чорны фундаваў будаўніцтва сотні кальвінісцкіх збораў. Але пасля яго смерці ўсё змянілася: Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка адмовіўся ад падтрымання кальвінізму і вярнуўся ў каталіцтва. Што на гэта паўплывала? Пры чым тут езуіты і Пётр Скарга, а таксама цуд з ажыўленнем мёртвага пеўня?

Дзякуючы чаму запомніўся Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка? Чаму ён спрабаваў зрабіць пратэстантызм дзяржаўнаю рэлігіяй Вялікага Княства Літоўскага? Як з гэтым звязаны запуск старых працэсаў па-новаму? І што страціла Беларусь ад спынення Радзівіламі падтрымання пратэстантызму?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» пра момант, калі ў нашай гісторыі ўсё магло пайсці інакш.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons