Лукашэнка рыхтуецца да перамоваў з Захадам


Лукашэнка чытае «Комсомольскую правду»? Ці знікне ў Беларусі брэнд «Комсомольская правда» зусім? Якім чынам Лукашэнка хоча выкарыстаць мігрантаў, якіх пхае на мяжу з Еўразвязам? Для чаго завялі 200 крымінальных справаў за каментары ў сеціве? Для чаго завялі новыя крымінальныя справы супраць TUT.by?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам на праграму завіталі кіраўніца ўэб-рэдакцыі «Белсату» Вольга Ярохіна, медыйны эксперт Паўлюк Быкоўскі, а таксама эксперт Украінскага інстытуту будучыні Ігар Тышкевіч.

Некаторыя тэзы з выступаў удзельнікаў праграмы:

Вольга Ярохіна

  • Медыям, якія выходзілі ў Беларусі, заўжды было цяжка балансаваць, каб падаць цікава тэму і каб табе за гэта не прыляцела
  • Не атрымаецца стварыць новую «Камсамолку» і засяліць яе журналістамі з «Саўбелкі»
  • Магчыма, новая крымінальная справа супраць TUT.by – акцыя застрашвання ўсіх былых працаўнікоў парталу

Паўлюк Быкоўскі

  • Расейскія наратывы прысутнічаюць ува ўсіх незалежных медыях
  • Лукашэнка не чытае газетаў і не глядзіць тэлебачання
  • Кожны, хто на кіроўных пасадах, не можа асабіста ацэньваць шмат чаго, а мусіць абапірацца на падначаленых

Ігар Тышкевіч

  • Зачыстка інфармацыйнага поля ў Беларусі будзе скончаная да канстытуцыйнага рэферэндуму
  • 200 крымінальных справаў за каментары наконт забітага кадэбэшніка – гэта сведчанне страху ўладаў
  • Лукашэнка высылкаю мігрантаў хоча прымусіць Літву і Польшчу таксама нейкім чынам панесці эканамічныя страты

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».