Сілавікі тармазілі і шылі справы з ходу


Сям’я, якая арганізоўвала роварныя прабегі, вымушаная была пакінуць краіну. Што робіць унучка Станіслава Шушкевіча, каб вярнуцца ў Беларусь? Ці проста напісаць кнігу аб пратэстах-2020? Гэта ды іншае глядзіце ў праграме «Беларускі свет».

Гэта гісторыя шматдзетнай сям’і з Беларусі, якая арганізоўвала велапрабегі ў сталіцы.

«Нашыя роварныя прабегі былі скіраваныя на падтрыманне незалежных кандыдатаў на прэзідэнцтва. Пачалі прыдумляць законы, каб нас спыніць, каб мы не каталіся. Мы каталіся па Менску. Ці парушалі нейкія правілы? Не! Пачалі прыдумляць: без люстэркаў, без званочкаў, не спешваемся. Пачаліся затрыманні. Калі першы раз затрымалі Андрэя, у 20-ыя дні чэрвеня летась, тады ГУБАЗіК збіў яго на самакаце. Пачалі дапытваць і не ведалі, што прысудзіць», – згадвае адна з удзельніц роварных прабегаў Святлана.

У выніку пратэстоўцаў сталі затрымліваць, маніпуляваць дзецьмі і рабіць невыносным існаванне. Сямʼя Святланы вымушаная была зʼехаць, каб уратавацца:

«Дзеці плачуць, што не хочуць ехаць у дзіцячы дом: яны чулі размову настаўніцы, якая нам пагражала сацыяльнаю службай. І ў нядзелю ўначы звязаліся з пасольствам, каб нам дапамаглі. Расказалі ўсю гісторыю. З нядзелі на панядзелак напісалі ліст, а ў панядзелак нам ужо адказалі. Мы атрымалі візы. Нам «BySol» дапамог выехаць, бо на выезд мы не мелі грошай. Калі людзі рыхтуюцца, гэта адно, а ў нас не было ніякіх фінансавых запасаў зусім».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Дзеці не пайшлі ў акцябраты – настаўнікі пагражалі сацыяльнаю службай.
  • Вынікі 10-дзённай галадоўкі ля офісу Еўрапарламенту ў Варшаве.
  • Літаратура ў выгнанні: выйшаў новы раман беларускай пісьменніцы Ганны Златкоўскай «Паляванне на матылькоў».

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu