Гурт РСП падзяліўся сваімі ашчушчэніямі


Фронтмэны гурта «Разбітае сэрца пацана» Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка сталі гасцямі студыі «Белсату», каб пажартаваць пра свой новы альбом «Ашчушчэнія». А таксама пра ўласныя ашчушчэнія ад прагляду фільму «Кураж» Аляксея Палуяна, у якім музыкі галоўныя героі. Плюс маем пару словаў пра акадэмічную музыку ў Беларусі і свет кіно, дзе трыумфуе і смерць, і жыццё.