Мастак з Гайнаўкі намаляваў цыкл карцінаў аб пратэстах 2020 года


Віктар Кабац, беларускі мастак з Гайнаўкі, што ў Падляскім ваяводстве Польшчы, намаляваў цыкл карцінаў, прысвечаных рэвалюцыйным падзеям у Беларусі мінулага года. Галоўны матыў працаў – бел-чырвона-белы сцяг, які яднае ўсіх беларусаў.

У працах Віктар Кабац паказвае сваю малую бацькаўшчыну, Падляшша і Белавежскую пушчу. Часта закранае таксама агульнабеларускія пытанні. Стварыў графічны цыкл, прысвечаны Курапатам.

Мастаку 86 гадоў. Цяпер рыхтуе персанальную выставу, якую хоча паказаць у Беларускім музеі ў Гайнаўцы.