Сын Міхалка застаўся ва Украіне і адбудоўвае знішчаныя гарады

Павел Міхалок – беларускі музыка, які стварыў адзін з самых стылёвых гуртоў Беларусі «Super Besse», граў на адной сцэне са сваім бацькам Сяргеем Міхалком у гурце «Drezden», гастраляваў па свеце, быў арт-дырэктарам маскоўскага клубу.

24 лютага пасля нападзення Расеі на Украіну ягонае жыццё кардынальна змянілася. Пасля пачатку вайны Павел пастанавіў застацца ў Кіеве і цяпер дапамагае ўкраінцам аднаўляць тое, што разбурылі расейскія акупанты. Замест гітары і мікрафона – у руках дрыль і малаток. Замест сцэны – дахі ўзарваных дамоў. Замест музычнага гурта – такія ж валанцёры, якія з раніцы і да позняга вечара аднаўляюць разбураныя дамы.

«Я вельмі перажываю за Украіну, вельмі хачу ёй дапамагчы. Гэта шчыра, гэта пра дапамогу іншым людзям, пра бескарыслівасць», – тлумачыць Павел, чаму ён не выехаў з ахопленай вайною краіны.

Пра прычыны ад’езду з Беларусі, дачыненні з бацькам, жыццё перад вайной і падчас яе – глядзіце ў чарговым выданні з цыклу «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны».

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустрэнецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Чаму беларусы вярнуліся бараніць Адэсу?

Беларусы трапілі ў аблогу акупантаў у Ірпіні

Беларуска паказала, як трэба дбаць пра жаўнераў на перадавой

«Маю сям’ю бамбуе Расея. Пры чым тут Амерыка?» – Канстанцін Якаўлеў у рэпартажы Дзяніса Дудзінскага

Беларускі паэт перажыў жахі расейскай акупацыі

Камандзір палка Каліноўскага пра бой у Бучы

Мадэль з Беларусі рассяляе ўцекачоў у Адэсе

Беларускі добраахвотнік з пазыўным Янкі нішчыць акупантаў