Як праваслаўныя ў свеце ставяцца да вайны?


Навошта ў Беларусь прыязджаў кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) патрыярх Кірыл? Ці меў гэты візіт на мэце пацвердзіць, што беларускае праваслаўе застаецца верным РПЦ? Ці сапраўды праваслаўная царква ў Беларусі карыстаецца вялікім даверам насельніцтва?

Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваў у «Размове» разам з Віталём Цыганковым Антоні Гівойна, студэнт Свята-Сергіеўскага Праваслаўнага Багаслоўскага Інстытуту ў Парыжы.

Пэўныя думкі, выказаныя Антоніем Гівойнам у часе «Размовы»:

  • У беларускім экзархаце не засталося ніякай апазіцыі на высокім узроўні
  • Мы спадзяваліся, што наступным пасля Філарэта будзе беларускі мітрапаліт з беларускімі настроямі
  • Асвячэнне зброі, якую даюць сілавікі Лукашэнкі, цяжка патлумачыць з боку хрысціянства, бо гэта не зброя, якой абараняюць краіну ад ворага
  • Веніямін – фіктыўны манах, якога выцягнулі і паставілі, а кіруе экзархатам наўпрост Масква
  • Запрашэнне да сябе патрыярха Кірыла для любога іншага праваслаўнага іерарха будзе сацыяльным самагубствам
  • Калі праваслаўны патрыярх кажа, што Расея ніколі ні на каго не нападала, ён наўпрост парушае запаветы

Калаж з фота: censor.net; De Visu