«Увесь лес застаўлены расейскімі войскамі»

Акцыі супраць расейскай акупацыі Беларусі праходзяць у Польшчы. Больш падрабязна ў праграме «Беларускі свет»:

Юрась і Алена цяпер жывуць у Гданьску. Сям’я з’ехала з Мазыра ад палітычнага пераследу.

Уцягненне Беларусі ў расейскі напад на Украіну вельмі непакоіць Юрася, таму ён далучаецца да акцыяў салідарнасці, на якіх беларусы выступаюць супраць перабывання расейскіх войскаў у Беларусі.

«Дадому мы хочам вярнуцца. Але ці будзе куды вяртацца? Ці будзе тая Беларусь? Калі цяпер гэтая сітуацыя з акупацыяй… Цяпер поўная акупацыя Беларусі, столькі войскаў. З Мазыром звязваемся, нам сябры прысылаюць фоткі, што там робіцца. Колькі гэтых вайскоўцаў! Жах проста. Увесь лес застаўлены іхнымі намётамі вакол Мазыра. Усё ў расейскіх войсках».

У Польшчы муж і жонка пачуваюцца ў бяспецы. Cябры і знаёмыя дасылаюць Юрасю фотаздымкі ды інфармацыю пра дыслакацыю расейскіх войскаў каля Мазыра.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Валанцёрства для Украіны ў Цюрыху;
  • Уцёкі без візы з Беларусі;

Калаж з фота: Ivor Prickett / Panos Pictures / Forum

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

«Цяпер зарабляю ўтрая больш, чым на «Нафтане»

Выйсці з бамбасховішча пад абстрэлы

Жыццё пранкераў: як троляць баязлівых сілавікоў

Прарэктар «скраў» 16 студэнтаў

Бомбы, цісканіна, паніка: як беларусы ўцякалі ад вайны

Кожны расеец адказны за вайну

«Людзі з Беларусі дапамаглі нам за содні»

«Спяць на валізах, вакзальных падлогах». Як уцекачы бягуць ад вайны