Севярын Квяткоўскі: Калі паглядзець на адсотак абсурду, ён не такі вялікі


Вайна з фіранкамі і шкарпэткамі была б смешнаю, калі б ахвярамі ў ёй не былі рэальныя людзі.

Складваецца ўражанне, што ўлады пачалі спаборніцтвы на званне чэмпіёна па абсурдзе. Над тэмаю разважаюць публіцыст Севярын Квяткоўскі і вядоўца «Размовы» Віталь Цыганкоў.

«Мы ўражваемся, але калі паглядзець на карціну цалкам, то абсурду ўсё роўна не так шмат. Ва ўлады ў прынцыпе не так шмат гэтых карных рэсурсаў. І ўнутры гэтай сістэмы карысных ідыётаў таксама не так шмат. Ім усё дазволілі, але дазволам гэтым карыстаецца, мне здаецца, усё ж такі меншасць людзей у пагонах», – выказаўся госць студыі.

Севярын Квяткоўскі дадае: калі глядзець на карціну беларускіх падзеяў цалкам, то стане відавочным, што абсурдных абвінавачанняў не так шмат, а пагрозы пакараць усіх пратэстоўцаў цягам дзесяці месяцаў так і не здзейсніліся.

Размова
Няма падставаў сумнявацца ў перамозе?
2020.11.23 21:20

Падрабязней пра абсурд і пратэсты – у гутарцы Віталя Цыганкова і публіцыста Севярына Квяткоўскага.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: стоп-кадр з праграмы «Размова», gomel.today