Рэжым Лукашэнкі – самалійскія піраты


Нашто цяпер ствараюць свае партыі Віктар Бабарыка і Павел Латушка? Як камунікуюць паміж сабою лукашэнкаўскія чыноўнікі? Што агульнага ў Лукашэнкі і мужыкоў каля сельскай крамы? Ці сапраўды МЗС цяпер зрабіўся філіялам КДБ? Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце ў чарговым выданні перадачы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі».

Гэтым разам гасцямі праграмы сталі журналістка і доктар сацыялагічных навук Наста Ільіна, выканаўчы дырэктар Фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін і старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў. Вось некаторыя цікавыя тэзы з выступаў гасцей:

Наста Ільіна

  • Партыя Бабарыкі нагадвае Зяленскага
  • Амапаўцы хадзілі ў тыя самыя школы, што і мы
  • МЗС Лукашэнкі не моцна адышоў ад савецкай традыцыі, калі гэтая структура была філіялам КДБ

Ігар Барысаў

  • Дэмакратыя за адзін клік – гэта не дэмакратыя
  • Фактычна мы маем расейскі варыянт, калі краінаю кіруюць спецслужбы
  • Лукашэнка абвінавачваў Латушку, што той вешае карціны на сцены, а трактароў не прадае

Аляксандр Апейкін

  • Вы ўяўляеце, якая маральная дэградацыя адбываецца ў Следчым камітэце?
  • Права на хамства сярод чыноўнікаў перадаецца зверху ўніз
  • У МЗС адбываецца ўнутраны сабатаж і італьянская забастоўкаЦалкам абмеркаванне глядзіце ў сённяшнім вданні праграмы «Без акрэдытацыі».

Калаж з фота: pxhere.com / Kremlin Pool, Russian Look / Forum