Расея і Беларусь ператворацца ў Кубу


Крах расейскай эканомікі прывядзе да эканамічнага дэфолту і Беларусі. Падрабязней – у праграме «Эканоміка з Чалым».

Як высветлілася, Расея была моцна інтэграваная ў сусветную эканоміку. Адпаведна, цалкам супрацьлеглая сітуацыя цяпер. Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«І цяпер гэта наступствы, наадварот, адлучэння фактычна яе ад сусветнай эканомікі, якая проста нейкімі эпічнымі маштабамі адбываецца. Я, вядома, чакаў шмат чаго, што санкцыі зачыняць вялікую колькасць, нават не тое што шчылінаў, а проста будзе догляд, звязаны з тэхналагічнымі кампаніямі. Гэта значыць, традыцыйнае тэхналагічнае эмбарга, як гэта было па прыкладзе позняга Савецкага Саюзу».

Але цяпер гаворка ўжо не пра нейкія перспектыўныя тэхналогіі, ідзецца пра зусім базавыя тэхналогіі. Адлучэнне ад софтаў. Расею пакідае карпаратыўны гігант SAP, «Soft or the Service», «Adobe», «Oracle», «Sab».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Расея дэфолту яшчэ не абвясціла, але паводзіць сябе, як у 1998-мНафтапрадукты Украіне прадаць не зможам.
  • Ці набудзе іх Кітай?

Belsat.eu