Юрый Губарэвіч: Калі 25 сакавіка людзі не выйдуць – не значыць, што супраціў знік


Лукашэнка сыдзе ўвесну? Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская. Ці пагодзяцца з ёю тыя, хто сёння знаходзіцца ў Беларусі? У «Размове» Святланы Калінкінай разважае старшыня руху «За Свабоду!», дарадца Народнага антыкрызіснага кіравання па рэгіянальных пытаннях Юрый Губарэвіч.

25 сакавіка можа стаць новай кропкай адліку вялікіх вулічных пратэстаў у Беларусі. Улады робяць усё, каб гэтага не адбылося. Ці атрымаецца?

«Выхад людзей на вуліцы на фоне нейкіх чарговых памылак ці такіх дзеянняў рэжыму, якія проста ўзбудзяць у чарговы раз грамадства, ён цалкам верагодны. Не выключана, што тыя ўлады, якія разважаюць, ці ёсць у іх будучыня з Лукашэнкам ці ўсё ж такі абраць нейкі іншы шлях у той момант пяройдуць на бок беларускага грамадства», – Юрый Губарэвіч.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu