Эканоміка – у перадінфарктным стане

Ці адновяцца масавыя пратэсты ўжо ў бліжэйшыя тыдні? Ці стане вызначальным эканамічны фактар? Ці здарыцца крушэнне і пры якіх умовах рубель пачне імкліва абвальвацца?

У студыі сабраліся палітолаг Валер Карбалевіч, палітык Зміцер Дашкевіч, сацыёлаг Сяргей Нікалюк, старшы аналітык эканамічнага цэнтру BEROC Леў Львоўскі і праз відэасувязь у дыскусіі бярэ ўдзел Валер Кавалеўскі, кіраўнік кабінету Святланы Ціханоўскай.

Леў Львоўскі канстатуе, што эканоміка ў перадінфарктным стане, але магчымасці ўратаваць яе ёсць. Эканоміка абрынецца толькі праз фатальныя памылкі, якія можа дапусціць Лукашэнка. А як паказала практыка 2020 года, памылак робяць цэлы шэраг. Пры гэтым эканамічны эксперт крытычна ставіцца да гіпотэзы, што менавіта эканоміка станецца вызначальным фактарам.

Ці чакаць пратэстаў увесну? Дэмакратычная апазіцыя акрэслівае планы

Што да размеркавання сілаў перад вясною, то Валер Кавалеўскі пагаджаецца: кабінет Святланы Ціханоўскай мае спадзевы на тое, што грамада выйдзе на пратэсты пад дату 25 сакавіка, на Дзень Волі. І гэта будзе пачаткам новае хвалі, што прывядзе да пераменаў. Пры гэтым спадар Кавалеўскі засцерагае, што нявыхад беларусаў на пратэсты перакрэсліць усе набыткі прыхільнікаў перамен.

Роля Расеі, псіхалагічны настрой беларусаў, рэальны стан маналітнасці прыхільнікаў Лукашэнкі і палітычная вага сённяшняй беларускай апазіцыі, фактары, якія могуць прывесці да пераменаў, – эксперты дыскутуюць адносна гэтых ключавых пытанняў.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Больш матэрыялаў

Стварэнне новай партыі «Разам» расколвае і дэкансалідуе дэмакратычныя сілы?

Ці вядуць перамовы Захад і РФ пра лёс Лукашэнкі?

Якія памылкі часу БНР трэба ўлічваць сёння

Факты і міфы пра нацыянальную сімволіку

Экстрэмісцкім прызнаны нават чайны сервіз, але прагнозы – аптымістычныя

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў

Ці чакаць пратэстаў увесну? Дэмакратычная апазіцыя акрэслівае планы

«Мэта сходу – каб мы інстытуцыяналізавалі лукашызм, які нарадзіў Рэспубліку Беларусь»