Лукашэнка ўзяўся за капусту, моркву і цыбулю


Улады Беларусі ўсё часцей кажуць пра вайну. Эканамічны канфлікт з суседзямі. Што гэта? Працяг ваеннай рыторыкі ці спроба схаваць тыя праблемы, якія існуюць у беларускай эканоміцы? Быццам вайна ўсё спіша. Падрабязней у праграме «Эканоміка з Чалым».

Не прайшло і тыдня, як улады Беларусі сутыкнуліся з наступствамі раней прынятых рашэнняў. Уводзіцца абмежаванне на экспарт гародніны. Таксама Беларусь сутыкнулася з паўнавартаснай эканамічнай вайной з краінамі Балтыі за транзіт калію і нафтапрадуктаў. Ці нечаканасць гэта, тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Гэта тое, што называецца «вельмі хутка будучыня надыходзіць». Тыдзень таму казалі, што сярод магчымых наступстваў на абмежаванне коштаў на гэты самы баршчовы набор, магчыма, і пагаршэнне асартыменту, і знікнення проста тавараў, якія не хочуць прадавацца па такіх коштах. Вось, яно нечакана адбылося».

Прэм’ер Раман Галоўчанка нават ужо паспеў зʼездзіць на пладова-гародную базу і паведаміў, што гародніны хапае і дэфіцыту няма.

«Рэч у тым, што ўвогуле ў эканамічнай навуцы вядома, што дэфіцыт узнікае не праз праблемы ў вытворчасці. Гэта амаль заўсёды праблема дыстрыбуцыі», – дадае Сяргей Чалы.

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Лукашэнка шукае новыя шляхі для экспарту;
  • Рэжым пахавае лагістыку ў Беларусі.

Belsat.eu