Азаронак перасягнуў расейскую прапаганду


Сёння міжнародны Дзень салідарнасці з Беларуссю і з беларускімі медыямі. Некаторыя кажуць, што журналістыка ўнутры Беларусі памерла. Ці так гэта? Якія ёсць магчымасці ў журналістаў у Беларусі і за яе межамі здабываць аб’ектыўную інфармацыю? Як маюць паводзіцца незалежныя журналісты ва ўмовах сапраўднай інфармацыйнай вайны? Ці магчыма заставацца спакойным і бесстароннім?

Гэтыя ды іншыя пытанні разам з Віталём Цыганковым абмеркаваў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Пэўныя думкі, агучаныя Барысам Гарэцкім у часе «Размовы»:

  • Рэжым увесь мінулы год рабіў усё, каб адарваць беларускія медыі ад аўдыторыі
  • Прызнанне таго ці іншага медыярэсурсу экстрэмісцкім толькі падвышае яго папулярнасць і пазнавальнасць
  • Прафесіяналізм беларускіх журналістаў дазваляе працаваць і не з тэрыторыі Беларусі
  • З боку дзяржаўнай прапаганды ідзе вайна, гэта немагчыма назваць журналістыкай
  • Барыкадны фармат не будзе папулярным працяглы час
  • Большасць наездаў на беларускія медыя грунтуецца або на праслухоўванні тэлефонаў або на катаваннях і пагрозах