Які план Лукашэнкі па трансфармацыі ўлады?


Усебеларускі нацыянальны сход мусіць паказаць, як краіна падтрымлівае Лукашэнку, а пакажа як той баіцца выбараў?

У студыі «Размовы» Віталь Цыганкоў запрашае былога суддзю Канстытуцыйнага суду, доктара юрыдычных навук Міхаіла Пастухова паразважаць, якія змены ў галоўны закон краіны могуць унесці пасля УНС. Па расейскім ці казахстанскім сцэнары лукашэнкаўская вертыкаль можа змяніцца вонкава, але не сутнасна.

«У Беларусі такім месцам, з якога можна кіраваць парадам і ўсімі працэсамі можа быць, напрыклад, прэзідыум Усебеларускага нацыянальнага сходу, які будзе кіраваць усімі органамі. Пасада прэзідэнта можа стаць проста прызначанай для сваіх людзей. Галоўнае – цэнтр улады перамесціцца на новы дзяржаўны Алімп», – выказаў здагадку Міхаіл Пастухоў.

Падрабязней пра магчымыя змены і вынікі Усебеларускага нацыянальнага сходу глядзіце ў поўнай версіі «Размовы»

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота belsat.eu