Сілавікі штурмавалі кватэру берасцейскіх актывістаў на пажарнай машыне

Нашая сённяшняя гераіня Таццяна была назіральніцаю на выбарах у Берасці ды актывісткаю пратэсту. Разам з мужам Віктарам яны арганізоўвалі вольны мікрафон на вулічных імпрэзах. Ім пагражалі забраць 4-гадовую дачку. На мужа завялі крымінальную справу, а ў кватэру Таццяны спрабавалі ўвабрацца па лесвіцы пажарнай машыны. У выніку жанчына мусіла тэрмінова з’ехаць з Берасця ў Польшчу. Дый у Варшаве па першым часе ёй не было лёгка.

Рагнеда і Таццяна. Фота: «Беларус беларусу»

«Я ўвогуле з 2008 года назіраю за выбарамі. Мне гэта было цікава. Брала ўдзел у праграме міжнароднага назірання. У 2020-м такая актывізацыя пайшла! Столькі новых ініцыятываў з’явілася на гэтую тэму! І я таксама аднавіла гэта. Я не магла нармальна пракантраляваць гэтага працэсу. Мяне кожны раз прасілі выйсці на калідор і назіраць з калідора. Я толькі магла падысці, калі вывешвалі гэты пратакол. Я была такая раззлаваная на ўсю сістэму… Божа, столькі гадоў – і нічога не мяняецца! Я выйшла, а там столькі людзей было на вуліцах! І неяк нечакана стварылася калона. І я пайшла ў гэтай калоне. Усе былі раззлаваныя, як і я. Я адчула, што я не адна і можа штосьці змяніцца. Мы арганізоўвалі пікеты, выходзілі на плошчу, ставілі там калонкі – свабодны мікрафон, каб кожны мог выказацца, што ў яго на думцы», – згадвае Таццяна.

Ужо больш за 100 асуджаных у «карагоднай справе»

Пасля ў Віктара сканфіскавалі машыну – у надзеі, што ён сам звернецца да органаў. Пасля ў садку Таццяне пачалі пагражаць, што пазбавяць бацькоўскіх правоў на 4-гадовую Рагнеду, таму жанчына брала дачушку на працу. На мужа завялі крымінальную справу. А ў кватэры правялі ператрус, чым вельмі напалохалі і маму, і дзяўчынку.

«Яны прыехалі з пажарнаю машынай і хацелі ўлезці да нас на чацвёрты паверх. Не ўдалося. І балгаркаю хацелі распілаваць дзверы. Заляцелі, як у прытон. Пачалі крычаць. Шукалі Віктара. Пачалі выварочваць шафы. А мы сядзім проста з Рагнедаю так, абняўшыся, з вялікімі вачыма, не ведаем, што нам рабіць. І пасля гэтага ўсяго трэба было з’язджаць. Я не хацела. Не ведаю, што ў гэтым было самае цяжкае: пераезд ці тое, што мы разышліся з мужам, калі ён сюды прыехаў. Быў такі час, што не было за што есці. І добра, што ў той момант Рагнеда была з ім, ён мог яе пакарміць. Мне вельмі дапамаглі сябры ды польская сям’я, Магда з Янэкам… Не перадаць словамі, як яны падтрымалі», – зазначае гераіня.

Рагнеда хаваецца. Фота: «Беларус беларусу»

Таццяна і Рагнеда мараць пра беларускі строй на дзяўчынку, беларускія кнігі. Рагнеда б вельмі хацела пабачыць беларускага Каляднага Дзеда.

Дзяўчынка ўжо добра ведае, што Пагоня – наш герб, а беларускі гістарычны сцяг – бел-чырвона-белы.Калі вы хочаце падтрымаць Таццяну ды ейную дачку Рагнеду, напрыклад, даслаць беларускія строі, кніжкі ці зладзіць ім свята, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: minsk.mchs.gov.by

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Немцы завалілі маленькіх беларусаў падарункамі!

Беларусы аддзячылі адважнай медсястры, якая ратавала катаваных з Акрэсціна

Рэжым іх баіцца, а беларусы ім дапамагаюць

«Яго трымалі ў такіх умовах, што выжыць – немагчыма». Новыя сведчанні аб гібелі героя Беларусі

Беларусы споўнілі запаветную мару дачкі палітзняволенай

Пасля збіцця АМАПам жонка не можа хадзіць, а муж пакутуе на трэмар

«NaviBand» пераканаліся ў моцы салідарнасці беларусаў

Актывісты з’ехалі з Беларусі пасля пагрозаў школьнай настаўніцы