«Крумкачы» падтрымалі пратэстоўцаў і згубілі трэнера

Пасля выбараў футбольны клуб «Крумкачы» выступіў супраць гвалту. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

«Быў званок ад кіраўніцтва. Сказалі, што, хутчэй за ўсё, будзе спынена супрацоўніцтва. Прычын я не пачуў і на наступны дзень развітаўся з камандай. (…) Каманда на першым месцы паводле ўсіх гульнёвых паказніках. Калі сыходзіў з клубу, то падараў прэзентацыю, каб кіраўніцтва бачыла, у якім стане была каманда. Была адна параза на кубак, па пенальці. Але, на мой погляд, гэта не апраўдвае звальнення трэнера каманды першай лігі, якая прайграла камандзе найвышэйшай лігі», – узгадвае легендарны трэнер Алег Дулуб.

Пасля звальнення галоўны трэнер «Крумкачоў» Алег Дулуб вымушаны быў з’ехаць ва Украіну. Цяпер ён трэнуе ўкраінскую каманду найвышэйшай лігі «Львоў».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Пенсіянерка пасля пераследу спрабуе пачаць новае жыццё ў Вільні;
  • Беларускае жыццё ў польскіх Катавіцах.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» у аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Больш матэрыялаў

Малы, які стаў зоркай пратэстаў, атрымаў прытулак у Літве

З міліцыі проста так не адпускаюць

«Каб перамагчы, патрэбная вайна з кішкамі і танкамі»

Нямеччына прыняла сям’ю, што ратавалася ад пераследу

Сілавікі – інваліду: пасадзім жонку і 15-гадовую дачку

Сілавікі затрымалі бацькоў, а дзяцей трох і сямі гадоў кінулі на вуліцы

Прызёра Алімпіяды ставілі на калені ў Жодзіне

Маладая пара распісвала «Табакеркі», цяпер пагражаюць у іх забраць кватэру