1 душ на паверх: як жыве апошні дом-камуна ў Беларусі


Як жывуць людзі ў апошнім доме-камуне Беларусі.

Сёння Касцюкоўка – мікрараён Гомля. Раней гэта было рабочае паселішча, якое ўтварылася каля заводу імя Сталіна, пабудаванага ў 1933-м годзе. Тут захавалася шмат савецкай спадчыны. Але найбольш уражваюць даваенныя дамы-камуны, узведзеныя менавіта для работнікаў заводу.

Ідэолагі сацыялізму даводзілі, што і праца, і жыццё мусяць быць калектыўныя. Таму ў такіх дамах былі агульныя кухні і прыбіральні, лазня і сталоўка. У Касцюкоўцы за будынкам дому-камуны замацавалася назва Кільдым, што з блатнога жаргону азначае «бардак».