Кошты вырастуць праз контрсанкцыі Лукашэнкі


Ці знікнуць з беларускіх крамаў імпартныя прадукты пасля ўвядзення Менскам «антысанкцыяў»? Няўжо Масква цяпер застанецца без «беларускіх крэветак», а кантрабанда еўрапейскіх прадуктаў праз Беларусь у Расею знікне як з’ява? Хто атрымае права на імпарт у якасці выключэння з антысанкцыяў? Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмеркаваў з эканамістам, старэйшым навуковым працаўніком даследчага цэнтру BEROC Львом Львоўскім.

Некаторыя думкі, што агучыў Леў Львоўскі ў часе «Размовы»:

  • Пасля ўвядзення санкцыяў дыета расейцаў пагоршылася.
  • У выніку санкцыяў Беларусь можа мець праблемы з садавіной і гароднінай.
  • Лукашэнка пакінуў сабе шчыліны для далейшага перапродажу еўрапейскіх тавараў у Расею.
  • Калі няма чым адказаць, некаторыя кіраўнікі краінаў пачынаюць «бамбіць Варонеж».
  • Ад санкцыяў агульная маса рынку не пачне працаваць лепш, магчыма, наадварот.
  • Беларусь – не вельмі эфектыўная сельскагаспадарчая краіна.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».