Беларусы Падляшша ўшанавалі памяць ахвяраў паваенных злачынстваў


Беларусы Падляшша зладзілі паломніцтва на месцы смерці ахвяраў паваенных злачынстваў узброенага падполля на гэтай зямлі.

На зломе студзеня і лютага 1946-га года аддзел Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса на мянушку Буры спаліў некалькі беларускіх вёсак, забіў 80 мірных жыхароў. У 2020-ым годзе Польская аўтакефальная праваслаўная царква залічыла забітых да ліку Святых пакутнікаў холмскіх і падляскіх.