Беларускія найміты Пуціна. Хто яны?


Новае расследаванне аўтараў праграмы «Давайце разбірацца» пра беларускіх наймітаў, якія са зброяй у руках пайшлі супраць украінскай арміі.

На фоне вялікіх стратаў ва Украіне ў Расеі ідзе масавы набор добраахвотнікаў на вайну. Уладзімір Пуцін ухваліў адпраўку добраахвотнікаў на Данбас праз два тыдні пасля ўварвання ва Украіну. На нарадзе Савету бяспекі ў пачатку сакавіка ішлося пра шаснаццаць тысяч заявак ад ахвочых з краінаў Блізкага Усходу. СМІ паведамлялі пра адкрыццё чатырнаццаці пунктаў вярбоўкі ў Сірыі. Аднак сірыйскія найміты аказаліся мала эфектыўнымі жаўнерамі.

Шырокі набор наймітаў на вайну з Украінай вядуць і ў Расеі. Вярбоўкай, напрыклад, займаецца прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр», якую звязваюць з «кухарам Пуціна», бізнесоўцам Яўгеніем Прыгожыным. А таксама Саюз добраахвотнікаў Данбасу, які ўзначальвае дэпутат Дзярждумы і экс-кіраўнік так званай Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандр Барадай. З 8 ліпеня гэтая арганізацыя абвясціла прыём замежнікаў. Журналіст Аляксей Гуліцкі пад выглядам добраахвотніка затэлефанаваў ім, каб даведацца, ці возьмуць на вайну беларуса. Аказалася, з гэтым няма ніякіх праблемаў. За месяц абяцалі мінімум дзве тысячы долараў.

Аналітыка
Што вядома пра беларусаў, якія ваююць на баку Расеі
2022.06.04 11:00

Афіцыйна ў Саюзе добраахвотнікаў Данбасу журналістам сказалі, што беларусы тэлефануюць ім штодня. Маўляў, ахвочых сотні, але колькі з іх запісаліся ваяваць, у арганізацыі не раскрываюць. Там таксама не змаглі сказаць, колькі беларусаў ужо ваюе ва Украіне. Паводле розных крыніцаў журналісты знайшлі з дзясятак такіх людзей. Некаторыя ўжо загінулі, некаторыя дагэтуль ваююць.

Што агульнага ў гэтых асобаў? Дзеля чаго яны пайшлі на вайну і ці баяцца яны пакарання ў Беларусі – глядзіце ў праграме.

belsat.eu