Георгіеўская стужка задушыла ў расейцах чалавечнасць


Ці можа няправільнае святкаванне дня перамогі ў адной вайне прывесці да разгортвання іншай вайны? Выходзіць, можа. Гісторык Цімох Акудовіч разбіраўся, чаму Украіна, Беларусь і Расея па-рознаму ўспрымаюць 9 мая.

У ноч з 8 на 9 мая 1945 года гітлераўская Нямеччына капітулявала. Гэтую падзею ў розных краінах адзначаюць па-рознаму. У СССР 9 мая зрабілася адным з галоўных дзяржаўных святаў, Днём Перамогі. Калі СССР разваліўся, у незалежных краінах, што былі яго часткамі, пачаліся дыскусіі вакол разумення гэтага свята.

У Расеі культ Дня Перамогі прыняў настолькі пачварныя формы, што для іх апісання з’явілася адмысловае слова «победобесие». Але наступствы гэтага культу былі нашмат страшнейшыя. Расейскай прапагандзе ўдалося адбіць у сваіх грамадзянаў імунітэт перад вайной.

Як атрымалася расчалавечыць расейцаў? Чаму беларусы не падтрымліваюць ура-патрыятычнага экстазу, які гучыць у словах «можам паўтарыць»? Чаму Украіна з гэткаю гатовасцю ўспрыняла еўрапейскі падыход да перамогі над нацызмам, сімвал чырвонага маку і слоган «ніколі зноў»? У гэтых складаных пытаннях разбіраўся аўтар і вядоўца праграмы, гісторык Цімох Акудовіч.

Праграма «Вусы Скарыны» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: konsstro2000@ya.ru; Rick Mave / SOPA Images