Былы сілавік падпаліў дом дэпутата Алега Гайдукевіча?


У верасні 2021 года КДБ паведаміла пра затрыманне сям’і Вайцяховічаў, якая нібыта за «заходнія грошы» планавала «тэрарыстычныя атакі». Іх суседка звярнулася да нас з просьбаю дапамагчы заарыштаваным, Уладзіславу Вайцяховічу, ягонай жонцы Анастасіі ды ягоным бацькам, Віталію і Вользе Вайцяховіч.

З намі пагадзілася сустрэцца сяброўка сям’і, Ірына. Нягледзячы на небяспеку. Ёй важна, каб захавалася годнае імя ейных сяброў, каб беларусы ведалі праўду.

«Воля і Віталік… Яны вельмі актыўна ўдзельнічалі ў жыцці дзяцей. То бок яны – супербацькі. І наогул суперлюдзі. Я не ведаю ніводнай асобы, якая б сказала пра іх нешта дрэннае», – кажа Ірына.

Вайцэховічы перасталі выходзіць на сувязь у жніўні. У верасні выйшла праграма на СТВ, паводле каторай яны былі затрыманыя ў сувязі з тэрарыстычным актам у справе Гайдукевіча.

Аналітыка
Ад Аўтуховіча да Зельцара: каго рэжым Лукашэнкі лічыць «тэрарыстамі»
2021.09.29 19:09

Улад служыў ва ўнутраных войсках. Ірына кажа, што ён звольніўся, бо не збіраўся разганяць пратэсты 9–11 жніўня. Таму спярша яна падумала, што затрыманне – гэта помста. Тым больш, што яшчэ некалькі асобаў, абвешчаныя тэрарыстамі, таксама былыя сілавікі.

«Ці мала людзей там у вас пра нас ведае? Настрой добры. Тэрмін, што свеціць, не вельмі добры. Вы пішыце, якія там навіны і г. д. А то я тут без тэлевізара. Наогул не ведаю, што там у свеце адбываецца. Пішыце што заўгодна – усё цікава! Дзякуй вялікі за лісты, вельмі прыемна! Усім ад мяне прывітанне!!! Усё пройдзе, і гэта – таксама!» – піша Улад у лісце з турмы.

Аналітыка
«Механізмы рэпрэсіяў за думкі». Што стаіць за праўкамі ў закон аб смяротным пакаранні за спробу тэрарызму
2022.04.28 20:13

Ірына заклікае пісаць лісты Вайцэховічам, распавесці іхную гісторыю, каб не даць рэжыму незаўважна расправіцца з вязнямі.

У «Валадарку»:

  • СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Менск
  • Вольга Вайцяховіч

На Галоўпаштамт:

  • Галоўпаштамт, а/с 8, 220050, г. Менск
  • Анастасія Вайцяховіч
  • Уладзіслаў Вайцяховіч
  • Віталій Вайцяховіч

Любая дапамога, любая падтрымка вітаецца! Калі мы ствараем маленькія цуды адно для аднаго, мы ствараем вялікі цуд для нашай будучай вольнай Беларусі. Памятайце пра гэта. Беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

З вамі праект «Беларус – беларусу». Праграма, якая сведчыць пра тое, што беларускую салідарнасць немагчыма знішчыць. Калі вы хочаце падтрымаць нашых сённяшніх герояў, публічна або ананімна, з любога пункту свету лістуйце да нас: belarus2belarus@gmail.com.

Далучайцеся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.